gototopgototop
E-mail: Jan_Padre@tut.by

Душпастырства Катэхеза для дарослых Клопат пра сям'ю: Катэхеза № 02: Бацькі павучаюць

Клопат пра сям'ю: Катэхеза № 02: Бацькі павучаюць Друк E-mail
03.02.2012 09:02
Katecheza2012
Катэхеза № 02: Бацькі павучаюць
Любіць Бога, выконваць Яго наказы, маліцца, любіць і паважаць людзей, сярод якіх жывеш, любіць прыроду, звяроў і птушак, любіць сваю Айчыну - ніхто не зможа навучыць гэтаму дзяцей так, як бацькі.

«Чацвёрты Божы наказ змяшчае абавязкі бацькоў, апекуноў, настаўнікаў, начальнікаў, дзяржаўных чыноўнікаў, дзяржаўных кіраўнікоў - усіх тых, хто мае ўладу над іншым чалавекам або над групай асобаў. Бацькі маюць найгалоўнейшае і непазбыўнае права і абавязак выхавання», - прыпамінае Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (ККК 2221, 2199).

Бацькі павучаюць словам
Любіць Бога, выконваць Яго наказы, маліцца, любіць і паважаць людзей, сярод якіх жывеш, любіць прыроду, звяроў і птушак, любіць сваю Айчыну - ніхто не зможа навучыць гэтаму дзяцей так, як бацькі. Людзі праз усё жыццё нясуць у сэрцы тое, што чулі і бачылі ў сваім родным доме. Чытаем у Кнізе Тобія, як Тобій вучыў свайго сына: «Праз усе дні твайго жыцця май на памяці Бога і сцеражыся, каб не дазволіць сабе граху і не пераступіць наказаў Пана Бога нашага» (Тоб 4,5). Далей ён павучае сына, каб той асцерагаўся бессаромнасці, пыхі, каб сумленна плаціў працаўнікам, каб дзяліўся хлебам з тымі, хто ў нястачы, каб не чыніў іншаму таго, чаго сабе не жадае. Выкананне бацькоўскіх слоў было для сына святлом на жыццёвым шляху і крыніцай шчасця. Найбольш дзейсным сродкам у выхаванні дзяцей з'яўляецца прыклад бацькоў. «Словы павучаюць, а прыклад прыцягвае», - гаворыць старажытнае выказванне.

Бацькі павучаюць сваім штодзённым жыццём
Дзеці пераймаюць ад сваіх бацькоў спосаб меркавання і ацэнкі рэчаў, здарэнняў і фактаў. Яны пераймаюць манеру гутаркі, паходку, звычкі. Словам, дзеці пераймаюць ад бацькоў усё, што датычыць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, пераймаюць і добрае, і дрэннае. Таму няхай ніхто з бацькоў не думае, што дзеці будуць успрымаць іх словы, якія не адпавядаюць учынкам.
Не, перш за ўсё, бацькі павучаюць дзяцей сваім штодзённым жыццём. Чаму мы бачым столькі злых, недобрасумленных, лянівых і нават подлых людзей; хто вінаваты ў гэтым? Адказ кароткі: бацькі, якія іх выхавалі сваім дрэнным прыкладам.
Колькі сыноў і дачок маглі б сказаць сваім бацькам: «Вы далі нам жыццё, але не дбалі пра нашае выхаванне. Замест таго, каб сваім прыкладам паказаць нам, як трэба жыць, вы вучылі нас грашыць і абражаць Бога».

Сэрца бацькі і маці
Некаторыя бацькі ў старасці здзіўляюцца і наракаюць на дзяцей, што тыя іх не шануюць, добрага слова ім не скажуць, што рэдка іх адведваюць, што адракліся ад бацькі і маці. Вялікі гэта боль для сэрца бацькі і маці, але ці не яны самі з'яўляюцца прычынай гэтага? Калі не навучылі сваіх дзяцей любіць Бога і людзей, тады і іх саміх дзеці любіць не будуць. «Што чалавек сее, тое і жаць будзе», - гаворыць Дух Святы (Гал 6,8). Згадаем яшчэ раз словы Збавіцеля: «Хто стаў бы прычынай граху для аднаго з гэтых малых, якія вераць у Мяне, таму было б лепш, калі б млынавы камень павесілі яму на шыю і ўтапілі яго ў глыбіні марской. Гора чалавеку, праз якога іншыя вучацца дрэннаму» (Мц 18,6-7).

Рабіў ўсё тое, чаму навучаў дзяцей
Шчаслівае дзіця тое, якое ў сваім бацьку і маці бачыць прыклад сапраўдных хрысціянаў, бо адразу будзе прывыкаць жыць правільна і выпрацуе ў сабе справядлівы характар. Хто сваім прыкладам выхоўвае дзяцей - не будзе мець з імі клопату.

Матэрыял з кнігі "Ці верыш ты ў Сына Божага?", дарослым пра асновы каталіцкага веравызнання, Гродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія 2004 г.


 
Интересная статья? Поделись ей с другими:

Перакладчык

Дзейнасць

Казанні для дзяцей

Нататкі з амбоны

Now online:
  • 14 guests
Total members: 3

Выпадковыя здымкі

Скрынка малітваў

blCelina

Гаміліі Мітрапаліта

gamilii

Пастырскія лісты

biskup

Апошнія відэа


YouTube