Гурток "Іскрынка": V Калядны Вечар "Бэтлеемская зорка"
23.01.2012 21:47
У нашай парафіі адбыўся V Калядны вечар "Бэтлеемская зорка". Прайшоў ён у мясцовым Доме культуры 8 студзеня 2012 г. і складаўся з дзвюх частак - тэатралізаванай пастаноўкі і вакальна-інструментальнага канцэрта калядных песень. На канцэрце выступіў парафіяльны дзіцячы гурток «Іскрынка» пад кіраўніцтвам Ірыны Конан.
Дзіцячы гурток "Іскрынка" - І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці
03.06.2011 21:09
1 чэрвеня 2011 г., у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові». Удзел у ім прынялі каля 800 чалавек. Дзеці з усёй дыяцэзіі ( з нашай парафіі - 53 чалавек) сабраліся ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разам яны весяліліся, вучыліся танцаваць, спяваць, удзельнічалі ў гульнях, праводзілі час на малітве і пазнавалі Біблію. Дзіцячы гурток - "Іскрынка"(з 6 дзяцей 2-3-4 класы) выступіў з канцэртам, і праспяваў 4 песьні - дадалі ўсім вясёлага настрою і суправаджалі добрую забаву. Адна песьня была падрыхтавана спецыяльна для гэтага Дня дзіцяці "Sije je".
Гурток "Іскрынка" - Канцэрт у гонар бл. Яна Паўла ІІ
02.05.2011 14:37
1 мая, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ, таму асаблівым чынам у 10.00 парафіяне праслаўлялі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у касцёле. Пасля у 16.30 у мясцовым Доме культуры прайшла вечарына пад назвай «Абба, Ойча», якая дапамагла наблізіць постаць Вялікага Папы і паглыбіць веды аб яго Пантыфікаце. Адбылася мэдыйная прэзентацыя (слайды і відэа ролікі) пра бл. Папу Яна Паўла ІІ у суправаджэнні дзіцячага гуртка "Іскрынка" пад кіраўніцтвам сп. Ірыны Конан.