|
|
Моладзевы гурт "MAJ": V Калядны Вечар "Бэтлеемская зорка" |
|
|
|
23.01.2012 22:11 |
У нашай парафіі адбыўся V Калядны вечар "Бэтлеемская зорка". Прайшоў ён у мясцовым Доме культуры 8 студзеня 2012 г. і складаўся з дзвюх частак - тэатралізаванай пастаноўкі і вакальна-інструментальнага канцэрта калядных песень. На канцэрце выступіў парафіяльны моладзевы гурт «MAJ" пад кіраўніцтвам Генадзія Занкоўскага.
|
|
Гурт "MAJ": Аплаткавая сустрэча і канцэрт у Гродне |
|
|
|
23.01.2012 22:36 |
26 снежня 2011 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылася традыцыйная аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пешых пілігрымак з Гродна ў Рось. Пасля літургіі было дзяленне аплаткай, віншаванні і ўспаміны перажытага падчас пілігрымак.Шмат радасці і добрага настрою прынеслі выступленні моладзевага гурта «MAJ» з парафіі ў Квасоўцы. |
|
Музычны гурт "MAJ" - Канцэрт у Тракелях |
|
|
|
09.07.2011 21:06 |
 9 ліпеня 2011г. каля цудоўнага абраза Маці Божай у Тракелях сабраліся шмаьлікія пілігрымы і вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі каб святкаваць урачыстасць Маці Божай Тракельскай. Сёлетняя пешая пілігрымка прайшла пад дэвізам "TOTUS TUUS". Менавіта, дэвізам Пантыфікату Яна Паўла ІІ былі гэтыя словы «Totus Tuus» - «увесь Твой». Усё яго жыццё было звязана з Маці Божай. Моладзь дзякавала Пану Богу за благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.
|
|
Музычны гурт "MAJ" -Канцэрт у гонар бл. Яна Паўла ІІ |
|
|
|
02.05.2011 20:09 |
 1 мая, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ, таму асаблівым чынам у 10.00 парафіяне праслаўлялі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у касцёле. Пасля у 16.30 у мясцовым Доме культуры прайшла вечарына пад назвай «Абба, Ойча», якая дапамагла наблізіць постаць Вялікага Папы і паглыбіць веды аб яго Пантыфікаце. Адбылася мэдыйная прэзентацыя (слайды і відэа ролікі) пра бл. Папу Яна Паўла ІІ у суправаджэнні музычнага гурта "MAJ" пад кіраўніцтвам сп. Генадзія Занкоўскага.
|
|
Моладзевы гурт "MAJ" - Калядны канцэрт на YouTube |
|
|
|
Моладзевы гурт "MAJ" - Калядны канцэрт |
|
|
|
10.01.2011 12:29 |
У нядзелю 9 студзеня 2011 г. у квасоўскім Доме культуры адбыўся IV Калядны вечар „Бэтлеемская Зорка". Ён складаўся з трох частак:
1. Традыцыйная інсцэніроўка пра Божае Нараджэнне.
2. Калядны канцэрт дзіцячага гурта "Dies Domini".
3. Канцэрт аўтарскіх песень моладзевага гурта "MAJ".
|
|
Гурт "MAJ" - Хроніка выступленняў гурта ў 2010 г. |
|
|
|
30.12.2010 15:31 |
Хроніка выступленняў
моладзевага гурта "MAJ" у 2010 годзе:
03.01.2010 г. - Калядны канцэрт у макараўскім Доме культуры 17.01.2010 г. - Калядны канцэрт у волпянскім Доме культуры 24.01.2010 г. - Калядны канцэрт на заканчэнне VII Конкурса калядных песень "Gloria in excelsis Deo" у іўеўскім Доме культуры
|
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > Апошняя >>
|
|
JPAGE_CURRENT_OF_TOTAL |