
| Клопат пра сям'ю: VII Сусветная сустрэча сем'яў |
|
|
| 03.02.2012 21:29 |
|
Ватыкан прадставіў катэхезы (http://www.family2012.com/it/catechesi.php) да VII Сусветнай сустрэчы каталіцкіх сем'яў, якая адбудзецца ў Мілане (Італія) на тэму «Сям'я: праца і свята» з 30 мая па 3 чэрвеня 2012 г. Сусветныя сустрэчы сем'яў - адна з галоўных ініцыятываў благаслаўлёнага папы Яна Паўла ІІ. Упершыню сем'і з усяго свету сустрэліся ў Рыме ў 1994 г., гэты год быў аб'яўлены ў Касцёле годам сям'і. Наступныя сустрэчы адбыліся ў Рыо-дэ-Жанейра (1997 г.), Рыме (2000 г.), Маніле на Філіпінах (2003 г.), іспанскай Валенсіі і ў г. Мехіка (2009 г.).
Тэкст павучанняў ўключае 10 біблейскіх катэхез, забяспечаных каментарамі. Уступная катэхеза прысвечана стылю сямейнага жыцця і мае загаловак «Таямніца Назарэта». Павучанні падзеленыя на тры групы. Першая аб'ядноўвае павучанні на тэмы «Сям'я спараджае жыццё», «Сям'я перажывае выпрабаванне», «Сям'я натхняе грамадства». Наступная група прысвечана працы, яе тэмы: «Праца і свята ў сям'і», «Праца як рэсурс сям'і», «Праца як выклік для сям'і». Апошні блок павучанняў ўяўляе каталіцкі погляд на сямейныя святы. У яго ўвайшлі павучанні на тэмы «Свята - час для сям'і», «Свята - час для Пана Бога», «Свята - час для грамадства».
VII ŚWIATOWE SPOTKANIE RODZIN
|