|
ККББ: Мітрапаліт Кандрусевіч звяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам увесці мараторый на смяротнае пакаранне |
|
|
|
03.12.2011 09:02 |
«Звяртаюся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і заканадаўчай улады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, каб затым зусім яго адмяніць», - адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв'ю для Catholic.by, кажучы пра апошнія падзеі ў беларускім грамадстве - смяротны прысуд, вынесены Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.
|
|
Канферэнцыя Біскупаў - Пагадненне |
|
|
|
02.12.2010 22:12 |
Пагадненне
паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтавана
«Дакумент падрыхтаваны і трэба маліцца, каб ён быў хутка падпісаны. Але гэта пытанне Апостальскай Нунцыятуры», - заявіў у інтэрв'ю Каталіцкаму Інфармацыйнаму Агенцтву (Польшча) старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, гаворачы аб пагадненні паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь.
|
|
Канферэнцыя Біскупаў - Біскуп Гродзенскі Старшынёй ККББ |
|
|
|
26.06.2009 21:56 |
Старшынёй ККББ на новы тэрмін абраны
Яго Эксцэленцыя Аляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі
У Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 25 чэрвеня 2009 года ў памяшканні Сакратарыяту ККББ у Мінску па вул. Кальцова, 153, прынялі ўдзел усе члены ККББ. Прысутнічалі таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі кс. прэлат Крыспін Вітальд Дубель, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі кс. архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС.
|
|
Канферэнцыя Біскупаў - Каталіцкая Царква ў Беларусі |
|
|
|
05.06.2009 14:46 |
КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА Ў КАНТЭКСЦЕ РЭЛІГІЙНАЙ СІТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ
Асаблівая місія Царквы на сучасным этапе яе развіцця і дзейнасці - гэта абарона маральных каштоўнасцей, якія ў эпоху постмадэрнізму, пазначаную секулярызмам і маральным рэлятывізмам, усё больш і больш адмаўляюцца ў імя абсалютна неабмежаванай свабоды ад усяго і ўсіх. Гісторыя Рыма-каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі налічвае шмат стагоддзяў.
|
|
|
|
|