gototopgototop
E-mail: Jan_Padre@tut.by

13 Клопат пра сям'ю: VII Сусветная сустрэча сем'яў

Клопат пра сям'ю: VII Сусветная сустрэча сем'яў Друк E-mail
03.02.2012 21:29

Rodzina2012

Ватыкан прадставіў катэхезы (http://www.family2012.com/it/catechesi.php) да VII Сусветнай сустрэчы каталіцкіх сем'яў, якая адбудзецца ў Мілане (Італія) на тэму «Сям'я: праца і свята» з 30 мая па 3 чэрвеня 2012 г. Сусветныя сустрэчы сем'яў - адна з галоўных ініцыятываў благаслаўлёнага папы Яна Паўла ІІ. Упершыню сем'і з усяго свету сустрэліся ў Рыме ў 1994 г., гэты год быў аб'яўлены ў Касцёле годам сям'і. Наступныя сустрэчы адбыліся ў Рыо-дэ-Жанейра (1997 г.), Рыме (2000 г.), Маніле на Філіпінах (2003 г.), іспанскай Валенсіі і ў г. Мехіка (2009 г.).

 

Тэкст павучанняў ўключае 10 біблейскіх катэхез, забяспечаных каментарамі. Уступная катэхеза прысвечана стылю сямейнага жыцця і мае загаловак «Таямніца Назарэта». Павучанні падзеленыя на тры групы. Першая аб'ядноўвае павучанні на тэмы «Сям'я спараджае жыццё», «Сям'я перажывае выпрабаванне», «Сям'я натхняе грамадства». Наступная група прысвечана працы, яе тэмы: «Праца і свята ў сям'і», «Праца як рэсурс сям'і», «Праца як выклік для сям'і». Апошні блок павучанняў ўяўляе каталіцкі погляд на сямейныя святы. У яго ўвайшлі павучанні на тэмы «Свята - час для сям'і», «Свята - час для Пана Бога», «Свята - час для грамадства».
Тэкст катэхезы выйшаў на італьянскай, англійскай, іспанскай, нямецкай, польскай, партугальскай мовах.
Сустрэчу каталіцкіх сем'яў ўзначаліць Папа Бэнэдыкт XVI. Яна пройдзе пад дэвізам «Сям'я: праца і свята".
Старшыня біскупскага Савета па справах сям'і кардынал Эніа Антанэлі таксама нагадаў, што міланская сустрэча будзе праходзіць сумесна з тэалагічным-пастырскім кангрэсам, які зойме першыя 3 дні.

 

VII ŚWIATOWE SPOTKANIE RODZIN

- KATECHEZY PRZYGOTOWAWCZE


 
Интересная статья? Поделись ей с другими:

Перакладчык

Дзейнасць

Казанні для дзяцей

Нататкі з амбоны

Now online:
  • 18 guests
Total members: 3

Выпадковыя здымкі

Скрынка малітваў

blCelina

Гаміліі Мітрапаліта

gamilii

Пастырскія лісты

biskup

Апошнія відэа


YouTube